МУС Беларусі паведамляе пра затрыманых двух расіян, якія са зброяй ехалі на экскурсію з Бранска ў Брэст. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны 24 сакавіка. На аўтадарозе каля вёскі Жукава Магілёўскага раёна супрацоўнікі Дэпартамента аховы спынілі аўтамабіль Лада Гранта&, у якім ехалі 25-гадовыя жыхары Бранска, рабочыя аднаго з заводаў.
Падчас агляду машыны былі знойдзены два пнеўматычныя пісталеты, два сігнальна-шумавыя пісталеты, дзве радыёстанцыі, электрычны ліхтарык з электрашокерам, газавы балон для газавай зброі, 12 патронаў да сігнальна-шумавой зброі, патроны для пнеўматычнага пісталета, металічная палка з шыпамі.Таксама ў затрыманых была спецыяльная камізэлька ДПС, куртка са знакамі МНС РФ&, тры балаклавы, два камплекты абарончай экіпіроўкі матацыкліста і. сцяг Украіны. Разбіральніцтва па справе расіян праводзіць Магілёўскі РАУС, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на МУС.